Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дарадца Наўседы назваў магчымы транзіт беларускага калію праз Літву «маральным прыніжэннем»

23.09.2026 13:08
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заяўляў, што транзіт беларускага калію праз краіну немагчымы праз санкцыі ЕС.
.
Беларуськалій.minskpromstroy.by

Дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матуленіс выступіў супраць магчымага аднаўлення транзіту беларускага калію ў абыход санкцый ЕС, заявіўшы, што такі крок меў бы не толькі юрыдычныя і фінансавыя, але і сур’ёзныя маральныя наступствы. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на LRT RADIO.

— Гэта было б свайго роду маральным прыніжэннем, — заявіў Матуленіс.

Паводле яго, пытанне паставак калію абмяркоўвалася падчас нядаўняга візіту прадстаўніка ЗША Джона Коўла ў Вільню, аднак Вашынгтон не аказваў ціску на Літву.

— Мы не хацелі б, каб амерыканцы перавозілі калійныя ўгнаенні праз Расію, паколькі гэта дало б дадатковыя даходы расійскай ваеннай машыне, — падкрэсліў дарадца.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заяўляў, што транзіт беларускага калію праз краіну немагчымы праз санкцыі ЕС. Абмежаванні супраць «Беларуськалія» і яго экспартных схем сталі адной з галоўных прычын спынення ранейшага маршруту праз Клайпедскі порт.

эж