Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы гучаць сірэны паветранай трывогі. Вучэнні праходзяць у розных рэгіёнах краіны

17.10.2026 11:34
Мэта  вучэнняў — праверыць гатоўнасць сістэм экстраннага апавяшчэння і навучыць насельніцтва рэагаваць на магчымую небяспеку.
Ілюстрацыя aphichato/shutterstock

У суботу, 17 кастрычніка, у Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы гучаць сірэны паветранай трывогі. У гміне Цеплаводы з 10:00 да 14:00 праводзяць праверку сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва.

Урадавы цэнтр бяспекі разаслаў жыхарам Зомбкавіцкага павета SMS-папярэджанні з просьбай захоўваць спакой. Сірэны будуць уключаць выключна ў навучальных мэтах.

Падобныя вучэнні на днях ужо праходзілі ў Варшаве і іншых населеных пунктах Мазавецкага ваяводства, у тым ліку ў Сахачаўскім і Сакалоўскім паветах. Там правяралі чутнасць сігналаў і дыстанцыйнае кіраванне сірэнамі.

Мэта  вучэнняў — праверыць гатоўнасць сістэм экстраннага апавяшчэння і навучыць насельніцтва рэагаваць на магчымую небяспеку.

У Польшчы сігнал трывогі падаецца перарывістым гукам сірэны працягласцю тры хвіліны. Яго адмену абвяшчаюць бесперапынным троххвілінным сігналам.

iar/эж