Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў эканамічныя планы развіцця краіны на 2027 год

30.09.2026 13:30
Урад павінен на працягу двух месяцаў зацвердзіць падрабязны план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.
ІлюстрацыяAbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія ўлады разлічваюць, што ў 2027 годзе эканоміка вырасце на 1,9%, рэальныя даходы насельніцтва — на 3%, а інфляцыя не перавысіць 6%, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле зацверджанага Аляксандрам Лукашэнкам указу, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,1%, а экспарт тавараў і паслуг — на 2,9%. Рост экспарту плануецца забяспечыць за кошт супрацоўніцтва з Кітаем, Расіяй, краінамі СНД і так званай далёкай дугі.

Урад павінен на працягу двух месяцаў зацвердзіць падрабязны план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.

Асобным указам пра грашова-крэдытную палітыку ўстаноўлена, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павінны складаць не менш за 12,8 мільярда долараў. Аб’ём інвестыцыйнага фінансавання плануецца павялічыць як мінімум на 13%, а доля праблемных банкаўскіх актываў не павінна перавысіць 10%.

Лукашэнка таксама ўхваліў перадачу ў Палату прадстаўнікоў праектаў рэспубліканскага бюджэту, зменаў у Падатковы кодэкс і бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2027 год.

аз