Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі

03.10.2026 13:02
Міністр замежных спраў расказаў, чаму сустрэча не адбылася ў мінулым годзе.
Максім Рыжанкоўфота: Белта

У Мінску разглядаюць сустрэчу Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі ў «практычнай плоскасці», для яе арганізацыі робяцца адпаведныя крокі, заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.

— Мы сапраўды разглядаем сустрэчу прэзідэнтаў у практычнай плоскасці, і для гэтага робяцца адпаведныя крокі, — сказаў ён агенцтву на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Міністр нагадаў пра запрашэнне ад Трампа на адрас Лукашэнкі прыняць удзел у Радзе міру, якая праводзілася ў ЗША летась.

— Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння дабрацца з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі дастаткова складана з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз увёў персанальна супраць прэзідэнта і ў дачыненні да пралётаў нашых самалётаў, — дадаў Рыжанкоў.

Наша Ніва/ав