Галіне Федаровіч 26 гадоў. Яна родам з Горак. Пасля замужжа разам з сям'ёй пераехала ў Пінск. Жанчына выхоўвае малое дзіця, а яе муж працуе дальнабойшчыкам.
У сацыяльных сетках Галіна дзялілася штодзённымі сямейнымі клопатамі, абмяркоўвала навіны, цікавілася кулінарыяй і музыкай. Хутчэй за ўсё, яна цяпер у дэкрэтным адпачынку.
Галіна знікала з сацсетак у сакавіку 2026 года — падобна, менавіта тады яе і затрымалі. Невядома, ці была яна ў СІЗА да суда.
Справу жанчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд. Яе прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК.
Галіне прысудзілі хатнюю хімію.
Наша Ніва/ав