З 10 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.
— Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты, — распавядаў Алесь.
Выстава працуе ў Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław. Афіцыйнае адкрыццё — 17 кастрычніка.
Вясна/ав