Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі немагчыма карыстацца Yandex Go у выніку ўдараў УСУ па расійскіх дата-цэнтрах

11.10.2026 10:01
Гэта трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за апошнія дні.
   .
Офіс кампаніі ў Маскве.Фота: Emin Jafarov / Kommersant

У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў пашкоджана інфраструктура дата-цэнтра «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Праца дата-цэнтра цалкам спынена. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла прэс-служба гэтай кампаніі, пра што паведамляе «Люстэрка».

Пацярпелых няма, профільныя службы ўжо працуюць на месцы і ліквідуюць наступствы, адзначаюць у кампаніі.

—Канфігурацыю рэсурсаў, якая засталася, лічым няўстойлівай. Рэжым працы платформы з’яўляецца аварыйным — рэкамендуем задзейнічаць любыя іншыя альтэрнатыўныя планы аварыйнага аднаўлення. Каналы камунікацый з тэхнічнай падтрымкай могуць працаваць нестабільна. Каманда працуе над ацэнкай шкоды і магчымымі планамі па аднаўленні працы, — адзначае «Яндэкс».

Карыстальнікі з Беларусі таксама сутыкнуліся з праблемамі. У цяперашні час не працуе сэрвіс замовы таксі «Яндэкс GO». «Здаецца, пасля гэтай ночы „Яндэкс“ лёг і ў Беларусі», «Няўжо „Яндэкс Таксі“ ў Беларусі ўсё???», «У нас сёння рабочая пошта з раніцы ўжо не працуе», — пішуць карыстальнікі, прымацоўваючы скрыншоты пра тое, што выклікаць таксі немагчыма. На аналагічную праблему скардзяцца карыстальнікі ў Расіі і Казахстане.

Тым часам у сацсетках з’яўляюцца прапановы ад звычайных кіроўцаў. «Мінск!!! Пакуль Яндэкс ляжыць з-за атак на дата-цэнтры пад Уладзімірам. Пішыце каму таксі трэба, — дамовімся», — вось прыклад тыповага паведамлення.

Гэта трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за апошнія дні. 8 кастрычніка УСУ атакавалі аб’ект у Сасаве Разанскай вобласці, 9 кастрычніка — у Калузе.

нг


Украінскія дроны ўдарылі па расійскім «Яндэксе», які мае важнае значэнне для арміі

08.10.2026 10:48
Значная частка інфраструктуры стала недаступнай.