Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Бяляцкі: Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу

16.10.2026 14:02
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.
 .
Алесь Бяляцкі.Фота: Wikimedia Commons/The Chancellery of the Senate of the Republic of Poland/CC BY-SA 3.0

Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізавана Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй «Freedom House».

Распавядаючы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, Алесь Бяляцкі падзякаваў усім, хто дабіваецца вызвалення палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі. Праваабаронца заклікаў да салідарнасці з беларускім дэмакратычным грамадствам.

Старшыня «Вясны» таксама паведаміў пра крытэры, выпрацаваныя беларускімі праваабарончымі арганізацыямі для ацэнкі сітуацыі: гэта вызваленне палітзняволеных, магчымасць высланым і з'ехаўшым беларускім грамадзянам бесперашкодна вярнуцца ў Беларусь, спыненне рэпрэсій і палітычна матываванага пераследу ў любых формах, мараторый на рэпрэсіўнае заканадаўства.

— Нам мала вызвалення палітычных зняволеных, нам неабходная свабода, — падкрэсліў Бяляцкі.

Сярод удзельнікаў Саміту — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, украінскі журналіст і былы вязень данецкай турмы «Ізаляцыя» Станіслаў Асееў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дэмакратычных рухаў і праваабаронцы Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. Задачай саміту было выпрацаваць практычныя рэкамендацыі для ўрадаў і міжнародных арганізацыяў па падтрымцы дэмакратычных рухаў і абароне людзей ад рэпрэсіяў.


Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл