Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 500 млн рублёў пойдзе з бюджэту ў фонд Лукашэнкі ў 2027 годзе

18.10.2026 16:43
Гэта больш, чым выдаткі на экалогію ці культуру разам узятыя. 
 .
Беларускія рублі.Shutterstock.com

513 млн рублёў пойдзе ў 2027 годзе з рэспубліканскага бюджэту ў рэзервовы фонд Лукашэнкі. Гэта вынікае з праекту дакумента, які неўзабаве будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэта больш, чым выдаткі на экалогію ці культуру — на гэта з рэспубліканскага бюджэту сумарна будзе прызначана прыблізна 601 млн рублёў.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2027 годзе плануецца на ўзроўні больш чым 1 млрд 900 млн рублёў.

вс