З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінулі не менш за 730 грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вайне на расійскім баку. Такую ацэнку апублікавалі «Кіберпартызаны», прааналізаваўшы расійскія і беларускія базы даных, а таксама звесткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць».
Даследчыкі выявілі ў базе Расстата звесткі пра 503 загінулых беларусаў. Яшчэ 15 чалавек знайшлі ў беларускіх дзяржаўных рэестрах, а 212 — сярод даных праекта «Хачу жыць». Гэтыя звесткі ахопліваюць розныя перыяды з 2022 да канца 2025 года і жніўня 2026-га.
«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што падлічылі толькі дакументальна пацверджаныя выпадкі, таму рэальныя страты могуць быць большымі. Паводле іх, сярэднегадавыя страты беларусаў у гэтай вайне прыкладна ўдвая перавышаюць страты за час вайны ў Афганістане.
эж