Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Найчасцей на вайне з Расіяй гінуць беларусы з усходніх абласцей

27.11.2026 13:46
Выданне «Наша Ніва» падлічыла адкуль паходзяць беларусы, якія едуць ваяваць за Расію.
  ,
Мапа паходжання беларусаў, хто загінуў на вайне за Расіюnashaniva.com

Пасля ўзлому Расстата групамі «Кіберпартызаны» і Silent Crow сталі даступныя новыя даныя пра загінулых на расійскім баку ў вайне грамадзян Беларусі. Паводле падлікаў «Нашай Нівы», на вайне з расійскага боку загінулі 452 грамадзяніна Беларусі.

Гэта людзі, якія загінулі пасля 24 лютага 2022 года ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. Першая смерць датуецца 14 жніўня 2022 года, апошняя — 3 верасня 2026 года.

Выданне зазначае, што сярод загінулых на расійскім баку беларусаў шмат выхадцаў з усходніх рэгіёнаў: з 452 чалавек 176 чалавек паходзяць з Усходу Беларусі. Але не толькі адтуль — шмат хто родам з Мінску. Ехалі на фронт і з Заходняй Беларусі.

Разбіўка па вобласцях і сталіцы: Віцебская вобласць — 61 чалавек; Магілёўская вобласць — 59; Гомельская вобласць — 56; Мінская вобласць — 47; Брэсцкая вобласць — 34; Гродзенская вобласць — 27; Мінск — 25.

Пры гэтым, у выпадку 143 чалавек невядомы канкрэтны раён паходжання, бо месцам нараджэння пазначана проста Беларусь.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл