Беларуская Служба

Удаве паэта Рыгора Барадуліна адключылі святло: у яе запазычанасць 917 рублёў

18.07.2019 13:41
Cтановішча ўскладняе тое, што ўдома стаіць электрапліта і жанчына не можа нават прыгатаваць сабе ежу.
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай фота з сайта novychas.by

Жонка Рыгора Барадуліна Валянціна апынулася ў цяжкай сітуацыі. У яе запазычанасць за электрычнасць – 917 рублёў, з-за чаго святло ў кватэры адключылі. Cтановішча ўскладняе тое, што ўдома стаіць электрапліта і жанчына не можа нават прыгатаваць сабе ежу.

Зараз актывісты збіраюць грошы на дапамогу жанчыне і пагашэнне запазычанасці. Валянціна Барадуліна нядаўна адзначыла сваё 80-годдзе, а ад смерці мужа мінула пяць гадоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Паводле знаёмай Валянціны Барадулінай Элы Гарэцкай, якая носіць жанчыне гарачую ежу і ўсяляк дапамагае, камунальныя аплаты павінна была рабіць унучка Барадуліных. Гарэцкая просіць не крытыкаваць маладую жанчыну, таму што ў яе малое дзіця і няма жыццёвага вопыту, таму яна магла «нешта ўпусціць».

Фірма «Энергазбыт» паабяцала, што заўтра электрычнасць будзе ўключаная.

вс