Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, піша ''Наша ніва'', спачылаючыся на БелТА.
«Няма сёння перашкод для таго, каб узмацняць дыялог не толькі па эканамічных, але і палітычных пытаннях. Беларусь да гэтага гатовая. Давайце будзем у гэтым кірунку рухацца, не чакаючы якіх бы там ні было падзей: ці то парламенцкіх, ці то прэзідэнцкіх выбараў. Мяркую, нашы адносіны важней за ўсялякія палітычныя кампаніі ў вас ці ў нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў вялікі ўклад Андрэа Віктарын у развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, падкрэсліўшы, што апошнія гады яны развіваюцца найбольш эфектыўна. «Я вам удзячны ад імя беларускага народа за гэты прамежак часу, які вы адпрацавалі і які быў вельмі пазітыўны ў нашых адносінах з Еўрасаюзам, — сказаў ён. — Я вельмі спадзяюся, што на замену вас прыедзе дастойны чалавек. Я хачу пажадаць вам усялякіх поспехаў у Арменіі. Гэта дружалюбная Беларусі краіна, у чымсьці вельмі падобная, таму вам лёгка будзе увайсці ў курс справы ў Арменіі. І не забывайце, што чатыры гады — гэта ўсё ж такі пэўны тэрмін у вашым жыцці, і ён звязаны з Беларуссю. Мы заўсёды будзем рады бачыць вас, тым больш д ля вас візы не патрэбныя».
Асобную падзяку Аляксандр Лукашэнка выказаў за фінансавую падтрымку, якую ЕС робіць праектах у Беларусі, у тым ліку па развіццю інфраструктуры. «Гэта трэба будзе не толькі беларусам, але і еўрапейцам», — падкрэсліў ён.
Андрэа Віктарын у сваю чаргу дадала, што за апошнія некалькі год Беларусі і Еўрапейскаму саюзу ўдалося пабудаваць даверныя адносіны адзін з адным. «Паміж намі адбываецца адкрыты дыялог як з палітычных тэмах, так і па эканамічных, а таксама па спецыфічным, асобных пытаннях, такім як гандаль, мытныя пытанні і гэтак далей», - адзначыла яна.
Як паведамлялася, у ліпені на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі быў вылучаны начальнік упраўлення Расіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель. Андрэа Віктарын накіруецца прадстаўляць інтарэсы Еўрасаюза ў Арменію.
эж