Беларуская Служба

Па Беларусі пракацілася хваля кібэрвірусаў

25.07.2019 13:21
Закранутыя ў асноўным прадпрыемствы, адкуль ашуканцы падманам выводзяць грошы.
  .    .
Расце узровень кіберзлачынстваў. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Image by Pete Linforth from Pixabay/CC0

Прэсавая служба МУС Беларусі паведаміла, што па краіне пракацілася хваля кібервірусаў, якая закранула беларускія прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці.

Міліцыя заклікае прадпрымальнікаў, каб яны былі абачліва ставіліся да праверкі сваёй электроннай камунікацыі, піша штодзёнка "Наша Ніва".

Гэта звязана з тым, што заражэнне вірусам праходзіць праз электронную пошту. Зламыснікі прысылаюць на фірму ліст нібыта ад партнёраў з планам, справаздачай, канчатковым разлікам, альбо рахункам-фактурай ды інш. Дакументы прысылаюцца ў прымацаваным файле з пашырэннем «*.ехе», дзе насамрэч схаваны вірус.

Шматлікія прадпрыемствы праігнаравалі правілы бяспекі і сталі ахвярамі, таму што адкрылі дадатак. Пасля гэтага на экране ў іх з'явілася застаўка нібыта пра абнаўленне аперацыйнай сістэмы. Насамрэч у гэты ж час вірус запускае шкодны працэс фармавання фіктыўнага даручэння да аплаты на перавод фінансавых сродкаў на разліковы рахунак ашуканцам.

Ужо зафіксавана некалькі тузінаў падобных кібератакаў. Апошні выпадак спісання сродкаў адбыўся ў беларускай сталіцы, дзе адна з фірмаў страціла так 14 тысяч рублёў.

Міліцыя заклікае прадпрымальнікаў не адкрываць прымацаваныя да электронных лістоў файлы ад невядомых адрасатаў, не пакідаць у кампʼютары электронны ключ да генеравання плацежнага даручэння, і своечасова абнаўляць антывіруснае праграмнае забеспячэнне.

юл