Беларуская Служба

Лукашэнка дамагаецца прарыву ў будаўніцтве жылля

25.07.2019 14:37
У першую чаргу ідзецца пра кватэры для шматдзетных семʼяў у малых гарадах, паведамляе Белта.
 .    .
Будаўнітва дома. Здымае мае ілюстрацыйны характар.Image by Free-Photos from Pixabay/CC0

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання вытворчага цэха «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна».

Выконваючы абавязкі старшыні – першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра тое, што сёлета ў рэгіёне плануюць забяспечыць жыллём дзве тысячы шматдзетных семʼяў. Усяго іх у вобласці пражывае амаль 5,7-5,8 тыс.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што шматдзетным семʼям лепш жыць у невялікіх горадах. «Гэта і дзяржаве патрэбна, і дзецям будзе больш выгадна», – сказаў ён.

Беларускі кіраўнік патлумачыў, што такая жыллёвая палітыка будзе садзейнічаць размеркаванню рабочай сілы па краіне.

юл