Мемарыяльная дошка, прысвечаная Марыі Качыньскай, была адкрыта ў касцёле ў Нарачы на поўначы Беларусі. Жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, якая загінула разам з ім у Смаленскай катастрофе ў 2010 годзе, была ахрышчана менавіта ў мясцовым касцёле святога Андрэя Апостала.
Мемарыяльная дошка адкрытая да 77-годдзя з дня нараджэння Марыі Качыньскай. У цырымоніі прыняў удзел галава беларускіх каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і намеснік спікера польскага Сейма Рышард Тарлецкі (Ryszard Terlecki), які па 23 жніўня знаходзіцца з візіыам у Беларусі.
Марыя Качыньска нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы, недалёка ад горада Кабыльнік - цяпер гэта частка курортнага горада Нарач, размешчанага сярод азёр. Да вайны гэтыя землі ўваходзілі ў склад Польшчы.
Дом не захаваўся, засталіся толькі падмуркі.
З ініцыятывай ушанаваць Марыю Качыньскую выступілі жыхары Нарачы і мясцовыя каталікі, а гэтую ідэю падтрымала польскае пасольства ў Беларусі.
Уладзімір Пац/аз