Беларуская Служба

Расія вядзе перамовы з Беларуссю і Казахстанам аб стварэнні лаўкостаў

27.08.2019 15:44
ФАС: Мы прасілі нашых казахскіх, беларускіх сяброў падумаць над стварэннем сваіх перавозчыкаў такога класа.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі вядзе перамовы з беларускімі і казахскімі партнёрамі аб стварэнні лаўкостэраў у гэтых краінах, каб павысіць канкурэнцыю ў нізкабюджэтнага сегменту авіяпералётаў, распавёў у інтэрв’ю ria.ru кіраўнік ведамства Ігар Арцем'еў, паведамляе „Наша Ніва”.

„Развіваць сістэму лаўкостэраў вельмі важна, мы прасілі нашых казахскіх, беларускіх сяброў падумаць над стварэннем сваіх перавозчыкаў такога класа, якія сталі б канкурэнтамі нашым лаўкостэрам. Мы гэта хочам развіваць, але ўсё доўга вырашаецца, яны яшчэ не адчулі, што гэта вельмі прыбыткова, добры бізнес, і ў сацыяльным сэнсе вельмі важны для людзей. Але мы іх пераконваем”, — сказаў ён.

Арцем'еў дадаў, што добрым варыянтам было б давесці колькасць лаўкостэраў у Расіі да пяці-шасці і хоць бы яшчэ па адным у краінах Мытнага саюза.

„Нам хацелася б мець пяць-шэсць лаўкостэраў у Расіі і яшчэ некалькі ў сяброўскіх краінах, у Мытным саюзе хаця б па адным, каб яны ўсё гэтай справай займаліся, у тым ліку, на міжнародных перавозках”, — патлумачыў ён.

аз