Беларуская Служба

Арына Сабаленка перамагла першую ракетку свету і ўвайшла ў фінал

27.09.2019 13:34
Летась Сабаленка выйграла тэнісны турнір у кітайскім Ухані.
Арына Сабаленкаfoter.com/Keith Allison

На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Арына Сабаленка (14-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці, інфармуе Еўрарадыё.

Тэнісісткі сустракаліся ў паўфінале спаборніцтваў. Беларуска выйграла дзве партыі – 7:5, 6:4.

Саперніцай Сабаленкі ў фінальным матчы будзе пераможца супрацьстаяння Элісан Рыск (ЗША) – Петра Квітава (Чэхія).

Дарэчы, летась Сабаленка выйграла тэнісны турнір ва Ухані.

аев/вс