Беларуская Служба

Стала вядома, хто намінаваны ад Беларусі на «Оскара»

27.09.2019 14:48
Беларусь на «Оскары» будзе прадстаўляць дакументальны фільм «Дэбют» расказвае аб тэатры ў жаночай калоніі.
91. ceremonia wręczenia nagród Amerykańskiej Akademii Wiedzy i Sztuki Filmowej odbędzie się już 24 lutego. Zapraszamy do śledzenia relacji w specjalnym serwisie Portalu Polskiego Radia
91. ceremonia wręczenia nagród Amerykańskiej Akademii Wiedzy i Sztuki Filmowej odbędzie się już 24 lutego. Zapraszamy do śledzenia relacji w specjalnym serwisie Portalu Polskiego RadiaPAP/KEVIN DIETSCH

Беларусь на прэміі «Оскар» будзе прадстаўлена дакументальным фільмам «Дэбют», знятым у 2018 годзе рэжысёрам Настассяй Мірашнічэнка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар беларускага оскараўскага камітэта, прадзюсар Валерый Дзмітрачэнка.

«Наш камітэт прыняў рашэнне аб тым, што Беларусь на «Оскары» будзе прадстаўляць дакументальны фільм «Дэбют», які расказвае аб тэатры ў жаночай калоніі. Карціну прапанавана намінаваць у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» - расказаў Валерый Дзмітрачэнка.

Заяўкі на «Оскар» ад Беларусі прымаліся з 5 па 17 верасня. Да намінантаў выстаўляліся пэўныя патрабаванні. У прыватнасці, гэта павінен быць поўнаметражны ігравы, дакументальны або анімацыйны фільм працягласцю не менш як 40 хвілін, зняты за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі. Дамінантнай мовай не павінна быць англійская. Арыгінальны запіс дыялогаў, а таксама гатовы фільм павінны быць пераважна на беларускай або рускай мовах.

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за дасягненні ў галіне кінематаграфіі адбудзецца 9 лютага 2020 года ў Лос-Анджэлесе.

аев/вс