Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падзячны ліст і запрасіў яго ў госці, перадаеЕўрарадыё, спасылаючыся на TUT.by.
Кіраўнік Беларусі падзякаваў калегу за цёплы прыём дэлегацыі ў Жытоміры. На мінулым тыдні там прайшоў Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падчас яго адбылася сустрэча Лукашэнкі і Зяленскага.
У сваім лісце Лукашэнка падкрэсліў, што перамовы на вышэйшым узроўні паказалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.
"Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", — дадаў беларускі кіраўнік.
Лукашэнка запрасіў Зяленскага прыехаць у Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час.
эж