Японская група кампаній «Рыфу» хацела б пабудаваць у Беларусі сетку дамоў састарэлых, паведамляе «Звязда».
Канцэпцыя праекта прадугледжвае не толькі асноўную частку паслуг па догляду для пражываючых ва ўстанове, але таксама і дзённае абслугоўванне з мэтай рэабілітацыі.
У такіх дамах будзе створана сетка па арэндзе абсталявання для пажылых і ляжачых хворых, а таксама для забеспячэння належнага догляду на хаце.
Прадстаўнікі японскай кампаніі ўжо правялі сустрэчы з чыноўнікамі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінгарвыканкама – па іх выніках будзе працягвацца прапрацоўка і рэалізацыя праекта.
вс