Беларуская Служба

Пабачыў свет «польскі» нумар часопіса «Мастацтва»

25.10.2019 18:51
Нумар падрыхтаваны з нагоды 25-годдзя дзейнасці Польскага інстытута ў Мінску.
        ,
У Беларусі выйшаў з друку «польскі» нумар часопіса «Мастацтва», падрыхтаваны ў супрацы з Польскім інстытутам у Менскуфота: Радыё «Рацыя»

У Беларусі выйшаў з друку «польскі» нумар часопіса «Мастацтва», падрыхтаваны ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску. Пра гэта інфармуе Радыё «Рацыя».

Паводле галоўнага рэдактара выдання Алены Каваленкі, нумар падрыхтаваны з нагоды 25-годдзя дзейнасці Польскага інстытута ў Мінску.

Цяперашні «польскі» нумар не першы ў гісторыі часопіса «Мастацтва». Летась таксама ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску пабачыў свет нумар, цалкам прысвечаны сучаснаму стану польскага мастацтва.

вс