Беларуская Служба

Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла Святлана Алексіевіч

27.10.2019 10:03
Другім намеснікам абраны паэт Андрэй Хадановіч, які раней ачольваў цэнтр.
Святлана АлексіевічBy Elke Wetzig - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29007532

Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. За такое рашэнне прагаласавалі на агульным сходзе арганізацыі, які ў суботу праходзіў у Мінску. Папярэдняя кіраўніца ПЭН-цэнтра паэтка Таццяна Нядбай застаецца на пасадзе першай намесніцы, а другім намеснікам абраны паэт Андрэй Хадановіч, які раней таксама ачольваў цэнтр, паведамляе „Еўрарадыё”.

На пасаду трэцяга намесніка абралі паэтку і перакладчыцу Марыю Мартысевіч.

Агульнаму сходу папярэднічаў скандальны адкрыты ліст Паўла Севярынца, у якім ён абвінаваціў ПЭН-цэнтр у прапагандзе гомасексуальнага ладу жыцця і зрабіў шэраг іншых рэзкіх заяў. Раней Севярынец быў выключаны за нясплату ўнёскаў. Цяпер ён адноўлены ў арганізацыі. Адноўленыя таксама Сямён Букчын і Сяргей Шапран.

аз