Беларуская Служба

Беларусь прыдумала, як адказаць на вучэнні НАТА

28.10.2019 16:46
Запланаванае правядзенне асобных тактычных дзеянняў на гэтым напрамку ракетнымі войскамі, артылерыяй, авіяцыяй, мотастралкамі, дэсантнікамі, памежнікамі.
Sprzęt NATO na poligonie w Drawsku Pomorskim
Sprzęt NATO na poligonie w Drawsku PomorskimPR

Беларусь адрэагуе на размяшчэнне тэхнікі НАТА каля беларускіх межаў і вучэнні «Defender Europe». Пра гэта 28 кастрычніка заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў пасля справаздачы кіраўніку дзяржавы, паведамляе тэлеканала «Белсат».

Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што ў якасці адказу прадугледжаныя кантроль узбраенняў, адпраўка інспекцыйных груп на сумежную тэрыторыю, узмацненне задачаў разведкі, піша БелТА.

Таксама будзе ўмацаваная беларуская дзяржаўная мяжа, павялічаная колькасць сухапутнага кантынгенту на літоўскім напрамку. Робіцца шэраг інфармацыйных і дыпламатычных захадаў, каб, паводле міністра, востра паставіць пытанне прысутнасці войскаў НАТА каля Беларусі.

Запланаванае правядзенне асобных тактычных дзеянняў на гэтым напрамку ракетнымі войскамі, артылерыяй, авіяцыяй, мотастралкамі, дэсантнікамі, памежнікамі.

Апроч таго, Беларусь плануе з Расіяй у 2020 годзе перапрацаваць план ужывання рэгіянальнай групоўкі войскаў, каб праводзіць сумесную разведку ў сувязі з натаўскімі вучэннямі.

Міністр абароны звярнуў увагу, што за апошнія гады групоўка НАТА з-за супрацьстаяння з Расіяй у суседніх з Беларуссю краінах вырасла ў 13 разоў – дзесьці з 550 да 7,3 тыс. чалавек. Нарошчваюцца і матэрыяльныя сродкі, тэхніка, боепрыпасы.

Раўкоў таксама падкрэсліў працягласць знаходжання амерыканскіх войскаў каля беларускай мяжы, бо падчас беларускіх вучэнняў войскі ля межаў НАТА знаходзіліся не больш за два тыдні. А не 6 месяцаў, як гэта будзе з бранятанкавай брыгадай ЗША на літоўскім палігоне за 15 км ад Беларусі.

вс

на фота: тэхніка НАТА на адным з палігонаў у Польшчы