Беларуская Служба

Місія МВФ пачынае працу ў Беларусі

29.10.2019 11:39
Запланаваны традыцыйныя сустрэчы місіі фонду ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

"Місія МВФ пад кіраўніцтвам Жака Міньяна будзе працаваць з 29 кастрычніка па 5 лістапада для ацэнкі бягучай эканамічнай сітуацыі", - паведамілі ў прадстаўніцтве  міжнароднай арганізацыі.

Запланаваны традыцыйныя сустрэчы місіі фонду ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі, піша газета "Звязда".

Як паведамлялася раней, у пачатку 2020 года чакаецца місія МВФ па Артыкуле IV статута фонду. У адпаведнасці з Артыкулам IV з дзяржавамі-членамі праводзяцца двухбаковыя абмеркаванні, звычайна кожны год. Група супрацоўнікаў МВФ прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з афіцыйнымі органамі змены ў эканоміцы і эканамічную палітыку. Пасля вяртання ў штаб-кватэру МВФ персанал рыхтуе даклад.

эж