Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы адказаў на заклапочанасць Лукашэнкі войскамі ЗША

29.10.2019 13:31
28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тое, што больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе.
Zaprzysiężenie Gitanasa Nausedy na urząd prezydenta Litwy.
Zaprzysiężenie Gitanasa Nausedy na urząd prezydenta Litwy.twitter.com/gitanasnauseda

Літоўскі прэзідэнт у эфіры радыёстанцыі «Žinių radijas» пракаментаваў занепакоенасць кіраўніка Беларусі змяшчэннем у Літве бранятанкавай брыгады ЗША, перадае тэлеканла Белсат. 

Гітанас Наўседа падкрэсліў, што размяшчэнне ў Літве вайскоўцаў і тэхнікі NATO – «гэта проста жаданне абараніць людзей ад верагодных інтэрвенцый, каб яны маглі ў бяспецы ствараць свой дабрабыт».

«Гэта адзіная мэта абароннай палітыкі Літвы», – падкрэсліў літоўскі прэзідэнт.

28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тое, што больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы. Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года.

Паводле яго, Беларусь можа адказаць на гэта асіметрычна.

эж