Экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову зацвердзіла пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Гэты тэкст рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша газета "Наша ніва".
Падчас перакладу кодэкса супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук не толькі забяспечылі аўтэнтычнасць тэрміналогіі, але і паглыбляліся ў юрыдычныя дэталі. Кансультацыі праводзіліся як з тэарэтыкамі права, так і з практыкамі.
Цяпер працягваецца работа па перакладзе Выбарчага кодэкса. Адначасова спецыялісты прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
эж