Беларуская Служба

«Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе ў Курапатах

29.10.2019 14:07
У гэту жахлівую ноч 1937 года савецкія карныя органы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
«Ноч расстраляных паэтаў»https://novychas.by

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – стала Чорнай ноччу ў гісторыі Беларусі. У гэту жахлівую ноч савецкія карныя органы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх такія выбітныя асобы як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Валер Маракоў і многія іншыя нагадвае Радыё Рацыя.

Расстрэльны спіс за подпісамі Іосіфа Сталіна і Вячаслава Молатава адшукаў некалі ў Архіве прэзідэнта Расіі Леанід Маракоў – пляменнік расстралянага ў 1937-м годзе паэта Валерыя Маракова.

У 82 гадавіну масавага забойства прадстаўнікоў беларускай эліты 29 кастрычніка а 20-й гадзіне ў мінскім урочышчы Курапаты на Галгофе пачынаецца «Ноч расстраляных паэтаў» – трэці год запар у Дзень памяці палітычных рэпрэсіі вядомыя беларусы будуць чытаць вершы, успамінаць бязвінна загінулых.

эж