Ігумення Гаўрыіла наладзіла збор подпісаў у жаночым манастыры за адкліканне япіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, абвінаваціла яго ў нацыяналізме.
Япіскап Арцеміў быў адзіны сярод беларускіх япіскапаў, хто публічна асудзіў насілле над мірнымі пратэстоўцамі і фальсіфікацыю выбараў.
Ігумення ўвесь час з’ўляецца прыхільніцай палітыкі Лукашэнкі і на мінулым тыдні выступіла на жаночым форуме з непрыстойнай крытыкай пратэстоўцаў.
Сёння ў Гродне знаходзіўся новы мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Веніамін. Пасля богаслужэння, адказваючы на пытанне вернікаў аб расколе ў Гродзенскай епархіі заявіў: «Ніякіх подпісаў, ніякіх процівапаставенняў – усё. Мы толькі разам, толькі мір. Зараз мы абмяркуем з уладыкам некаторыя царкоўныя пытанні і ўсё».
Мітрапаліт выказаў надзею, каб Гродзенская епархія стала лепшай у Рускай праваслаўнай царве.
Алесь Завіноўскі