Беларуская Служба

Калі беларус беларусу беларус

11.12.2020 19:11
Неверагодная гісторыя адбылася ў Ваўкавыску.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Luisella Planeta Leoni from Pixabay/CC0

Невядомыя разбілі акно ў якім вісеў бел-чырвона-белы сцяг. За 2 гадзіны людзі сабралі гаспадару грошы на новае шкло, а фірма, якая займаецца шклопакетамі, бясплатна ўставіла шкло з супрацьударным пакрыццём.

Калі камень уляцеў у акно гаспадары – сям’я Леўтаў – знаходзіліся якраз у гэтым пакоі. Праўда, ніхто з іх не пацярпеў.

Міліцыя правяла праверку, але крымінальнай справы не ўзбудзілі, сказалі, што знайсці таго, хто кінуў гэты камень будзе вельмі складана.

Тым не менш на наступны дзень да Леўтаў пачалі прыходзіць людзі і прапаноўваць дапамогу.

Здымкі з разбітым шклом былі выстаўлены ў інтэрнэт і да Леўтавых паляцелі словы падтрымкі і сродкі.

За 2 гадзіны людзі сабралі больш грошай, чым патрэбна на новае шкло. А адна фірма, якая займаецца шклопакетамі, бясплатна паставіла шкло з супрацьударным пакрыццём.

За грошы сабраныя ад людзей Леўтавы набылі і ўстанавілі рэгістратары, а таксама аформілі страхоўку на кватэру і на сябе.

Гаспадар сям’і Ігар Леўтаў сказаў, што яны па-сапраўднаму здзіўлены той салідарнасцю, якую праявілі суседзі, сябры і незнаёмыя людзі.

Алесь Завіноўскі