У Маскве затрымалі беларуса Аляксея Кудзіна, якога ў Беларусі пераследуюць за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020-га. Байца змешаных адзінаборстваў чакае экстрадыцыя на радзіму, паведамляе «Еўрарадыё».
Неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу 35-гадовы Кудзін быў затрыманы ў Маладзечне 10 жніўня. Спартсмена жорстка збілі, ён апынуўся ў ізалятары ў Жодзіне.
У лістападзе спартсмен не прыйшоў у суд. Пазней стала вядома, што ён з'ехаў за мяжу (у Маладзечне засталася сямʼя). Ён быў у ЕС, а цяпер высвятляецца, што вырашыўся прыехаць у Расію.
вс