Навапалачанка Вольга Брыцікава, якую звольнілі з «Нафтана» пад канец мінулага году, будзе аспрэчваць вырашэнне ў гарадскім судзе. Пададзены пазовы пра скасаванне дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе вымовы і пра аднаўленне на працы.
Вольга Брыцікава працавала начальнікам аддзела па рэалізацыі нафтапрадуктаў.
А на сустрэчы 17 жніўня з тагачасным кіраўніком КДК Іванам Церцелем, менавіта Вольга агучыла патрабаванні да ўлад ад імя калектыву. Цяпер Вольга Брыцікава з'яўляецца кіраўніком незалежнага прафсаюза на «Нафтане».
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск