Астравецкі краязнаўца Алесь Юркойць быў асуджаны на сем гадоў зняволення.
Ён належаў да той групы з чатырох ашмянскіх мытнікаў, якія не прызналі віны і даказвалі, што яны не бралі хабараў.
Справа пачалася вясной 2015 года. Былі затрыманыя некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску Каменны Лог. Інфармацыя аб справе была агучаная Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Мытнага камітэта. У дачыненні мытнікаў тады завялі пяць крымінальных спраў, а злачынная група, паводле версіі следства, налічвала 58 чалавек.
Алесь Юркойць адседзеў шэсць год, адзін год скарацілі па амністыі.
РГ/юл