1 чэрвеня Святлана Ціханоўская адкрые ў Вільні двухдзённую міжнародную канферэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі», паведамляе euroradio.
У мерапрыемстве паўдзельнічаюць прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На ім будзе абмяркоўвацца пытанне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Офіс Ціханоўскай дасылаў запрашэнні ў Мінск – кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергяенку, яго намесніку Вользе Чупрыс, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Святлане Любецкай.
Святлана Ціханоўская перакананая, што агучаныя вынікі выбараў 2020 года ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Таму трэба «вярнуць у нашу краіну сумленныя, свабодныя выбары» і да іх правядзення трэба рыхтавацца загадзя.
Падрабязна пра праграму міжнароднай канферэнцыі можна прачытаць на сайце Ціханоўскай.
эж