Беларуская Служба

Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь

06.08.2021 13:14
Праваабаронца правёў 72 гадзіны ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна – ён мае статус падазраванага па крымінальнай справе.
Андрэй ПалудаФота: humanrightshouse.org

Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь. У дадзены момант ён знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін.

14 ліпеня Андрэй перажыў адразу два ператрусы (дома і на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»), допыт у следчым камітэце і затрыманне. Праваабаронца правёў 72 гадзіны ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна – ён мае статус падазраванага па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні да ПЦ «Вясна» – а затым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

ав/Вясна