Беларуская Служба

Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць, але толькі для таго, каб вярнуць іракцаў на радзіму

07.08.2021 17:08
З пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ірак прыпыняе ўсе пасажырскія рэйсы ў Беларусь на нявызначаны тэрмін. Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць, але толькі для таго, каб вярнуць іракцаў на радзіму. Пра гэта паведамляе Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака на сваёй старонцы ў Facebook.

«Рэйсы з Беларусі будуць дазволеныя толькі для вяртання іракскіх грамадзян, – гаворыцца ў заяве ірацкага ведамства. – Гэтыя самалёты будуць вылятаць з Ірака без пасажыраў.

З пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Большасць з затрыманых – грамадзяне Ірака: 2797 чалавек.

Апошнімі днямі Літва пачала вяртаць мігрантаў на беларускую тэрыторыю. Там іх таксама адмаўляюцца прымаць.

ав