Беларуская Служба

Чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Юрыя Свіціна асудзілі да хатняй хіміі за абразу пракурора Дубровенскага раёна

16.01.2022 11:14
Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Юрый Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле: тры хады "хіміі" і вялікі штраф.
Аўдыё
  • Чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Юрыя Свіціна асудзілі да хатняй хіміі за абразу пракурора Дубровенскага раёна

У кастрычніку 2021 года Дубровенскі раённы суд прызначыў чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу Юрыю Свіціну 3 гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 2 900 рублёў. Па версіі следства, ён абразіў пракурора Дубровенскага раёну Міхаіла Пацеева.

Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле.

Цяпер майстару спорту, прызёру чэмпіяната Еўропы і сяміразовыму чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу і рукапашным баі Юрыю Свіціну давядзецца адбываць ў родным Дуброўне прызначанае судом пакаранне ў поўным аб'ёме і выплаціць вялікі штраф.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск