Беларускія добраахвотніцкія батальёны дапамагаюць Украіне адбіваць атаку варожых войскаў Расійскай Федэрацыі, - паведамляе ТК-Рэальная Беларусь.
У адным з падраздзяленняў удзельнічаюць больш за два дзясяткі беларусаў, якія дапамагаюць трымаць абарону ў Кіеве, дзе Узброеныя сілы РФ актыўна ўжываюць крылатыя ракеты і авіяцыю: ад верталётаў да цяжкай тэхнікі.
Многія з Беларусі хочуць далучыцца да абароны Украіны, але большасць межаў зараз перакрытыя, не ўсе добраахвотніцкія падраздзяленні могуць сюды прыбываць. Як толькі абстаноўка для прыбыцця стабілізуецца - беларусы прыедуць на дапамогу Украіне.
яс