Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам

28.02.2022 20:36
Узначаліць Цэнтр Павал Кухта, які раней ужо ваяваў за Украіну i з'яўляецца родным братам забітага сілавікамі падчас пратэстаў 2020 года Мікіты Крыўцова.
Беларускія добраахвотнікі разам з украінцамі змагаюцца з рускім акупантам Адкрытыя крыніцы

28 лютага Беларускі Дом у Варшаве разам з прадстаўнікамі беларускіх добраахвотнікаў адкрылі «Цэнтр дапамогі добраахвотнікам, ваюючым за Украіну».

Узначаліць Цэнтр Павал Кухта, які раней ужо ваяваў за Украіну i з'яўляецца родным братам забітага сілавікамі падчас пратэстаў 2020 года Мікіты Крыўцова. Мэта гэтай ініцыятывы – аказанне валанцёрскай дапамогі добраахвотнікам, а таксама дапамогі з адпраўкай iх непасрэдна на вайну.

У бліжэйшыя дні Цэнтр (ul. Kryniczna 6) пачне сваю паўнавартасную працу.

эж

Беларускія добраахвотнікі дапамагаюць Украіне

26.02.2022 12:03
У адным з падраздзяленняў удзельнічаюць больш за два дзясяткі беларусаў.