Беларуская Служба

Смяротна паранены беларус «Тур» загінуў пад Кіевам

15.03.2022 19:48
13 сакавіка ў баях за Украіну загінуў яшчэ адзін беларус.
Аляксей Скобля «Тур» screen https://nashaniva.com/?c=ar&i=286400

Аляксею Скобле – пазыўны «Тур» – быў 31 год. У 2015 годзе ён добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас, пасля застаўся служыць у войску. «Ён быў найлепшым з найлепшых, служыў у спецназе», – распавяла «Нашай Ніве» яго сястра Кацярына.

Аляксей не служыў у беларускім войску, яго не ўзялі праз плоскаступнёвасць і падвышаны ціск. Не быў ён таксама ў палітычных партыях ці рухах. У 2011 годзе выходзіў на маўклівыя акцыі ў Мінску. «Тады правёў двое сутак і атрымаў штраф», – расказала Кацярына.

Аляксей Скобля быў у складзе тактычнай групы «Беларусь». Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў войску. Працаваў інструктарам па тактыцы, медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства, гады паўтара таму ажаніўся. Дзяцей пакуль не меў.

яс