Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 «рэйкавых партызанаў»

21.04.2022 20:03
Па звестках на 21 красавіка ў Беларусі 1145 палітвязняў.
 :  ,  ,  .
Злева направа: Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч. Калаж «Нашай Нівы» на аснове фотаў з сацсетак.

Гэта «рэйкавыя партызаны» Сяргей Глебка, Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун, Алег Малчанаў, Сяргей Канавалаў, Сяргей Пляшкун, Юрый Сельвіч, Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў, Аляксей Шышкавец, піша "Наша Ніва".

Сяргей Глебка — затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах, прызнаў, што паклаў два драўляныя бервяны на чыгуначныя шляхі і падпаліў іх;

Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў — затрыманыя 4 сакавіка ў Светлагорску за падпал 28 лютага на станцыі «Жэрдзь — Астанковічы» рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго светлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан;

Сяргей Канавалаў —супрацоўнік віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», затрыманы за «падрыхтоўку акту тэрарызму». На думку МУС, мужчына планаваў вывядзенне з ладу сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху;

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч былі затрыманыя 10 сакавіка за «падрыхтоўку да акта тэрарызму» (арт. 13 і арт. 289 КК). Па сцвярджэнні следства, мужчыны планавалі падпальваць вайсковую тэхніку расійскай арміі, якая перамяшчалася па чыгунцы, для чаго захоўвалі запальную сумесь у бутэльках;

Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў і Уладзімір Аўрамцаў — затрыманыя 30 сакавіка спецыяльным падраздзяленнем МУС па падазрэнні ў знішчэнні дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання мужчыны паспрабавалі збегчы, па іх быў адкрыты агонь. Сілавікі ўжылі зброю на паразу, як мінімум адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе, а іншым «аказаная меддапамога на месцы».

Усіх іх абвінавачваюць па арт. 289 КК ва «ўчыненні акта тэрарызму» і «падрыхтоўцы акта тэрарызму». Следчы камітэт таксама заявіў аб здзяйсненні гэтых дзеянняў у складзе арганізаванай групы.

2 сакавіка ў Асіповічах быў затрыманы Аляксей Шышкавец, які, паводле інфармацыі МУС, «увайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання BYPOL, для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі». 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні наконт блакавання чыгуначных шляхоў, а таксама наконт вырабу і выкарыстання «кактэйляў Молатава», «выказаў актыўную гатоўнасць садзейнічаць акцыям прамога дзеяння на аб'ектах чыгункі ў раёне горада Асіповічы.

Па звестках на 21 красавіка ў Беларусі 1145 палітвязняў.

эж

 

У СІЗА КДБ знаходзяцца чацвёра прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў

20.04.2022 22:24
Сёння стала вядома, што 14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь.