Развітанне будзе праходзіць у суботу 7 траўня з 10.00 у архікатэдральным касцёле на плошчы Свабоды, 9. У 12.00 — распачнецца пахавальная святая імша.
Раней паведамлялася, што развітанне са Станіславам Шушкевiчам пройдзе ў Мінску ў Чырвоным Касцёле.
Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі адбудзецца таксама ў Варшаве. У нядзелю, 8 мая, пройдзе імша памяці Станіслава Шушкевіча. Багаслужба адбудзецца а 18:00 у касцёле святога Аляксандра (ніжні касцёл) на пляцы Трох Крыжоў у цэнтры польскай сталіцы. Імшу правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.
Станіслаў Шушкевіч памёр уначы 4 мая, на 88 годзе жыцця.
Тэлеграм/нг