Агулам у спісе 33 прозвішчы.
Як стала вядома аб'яднанню дзеячаў культуры, у школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання. Усе літаратары – сябры ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Спіс складалі чыноўнікі, якія не зусім разбіраюцца ў беларускіх сучасных пісьменніках. Прозвішча Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Някляева цэнзары не здолелі напісаць правільна. У спісе «Хадасевіч Андрэй Валерʼевіч» і «Някляееў Уладзімір Пракаповіч».
яс
Спіс «няправільных» аўтараў