Беларуская Служба

Муж Кацярыны Андрэевай: Мы патрапілі ў ад, але мы не збіраемся апускаць рукі

14.07.2022 11:23
Учора журналістку «Белсата» асудзілі другі раз.
Кацярына Андрэевафота: «Белсат»

На прысуд Кацярыне Андрэевай будзе пададзена апеляцыя. Ігар Ільяш, муж журналісткі, перакананы, што прысуд не мае нічога супольнага з законам.

-Гэта відавочная помста за прафесійную дзейнасць. Канешне, з гэтым нельга змірыцца. Калі казаць асабіста пра мяне, то я буду рабіць усё тое, што рабіў і раней. Я буду падтрымліваць Кацю. Буду расказваць пра яе справу паўсюль, дзе гэта толькі магчыма. І, канешне ж, я буду яе чакаць. Мы патрапілі ў ад, але мы не збіраемся апускаць рукі. Мы выстаім.

Учора журналістку «Белсата» асудзілі другі раз. Яе абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, цяпер агулам яе прысуд складае 8 гадоў і 3 месяцы.

ав

Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі яшчэ 8 гадоў зняволення – цяпер за «здраду дзяржаве»

13.07.2022 12:20
На закрытым судзе журналістку «Белсату» прызналі вінаватай у «здрадзе дзяржавы». У чым тая «здрада», невядома.