У Мазырскім раёне пачаліся вайсковыя вучэнні. Над Гомельскай вобласцю заўважылі знішчальнік. Вучэнні пройдуць з 15 да 25 жніўня ў раёне вёскі Слабада, дзе месціцца вайсковая частка. Будуць выкарыстоўваць дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты, якія называюць «сродкамі імітацыі дзеянняў праціўніка», паведамляе газета «Жыццё Палесся».
Сёння ўпершыню з канца сакавіка жыхары Гомельшчыны зафіксавалі палёт знішчальніка, падобнага да Су-7, піша «Флагшток».
«Беларускі Гаюн» паведамляе пра палёт знішчальніка над Баранавічамі, Гомлем, Рэчыцай, які накіроўваўся на поўнач і «выйшаў са сваёй звычайнай трэнавальнай зоны».
нг