Беларуская Служба

Нобелеўскі камітэт заклікаў улады Беларусі вызваліць Алеся Бяляцкага

07.10.2022 13:33
Цяпер ён знаходзіцца за кратамі, як і многія іншыя беларускія праваабаронцы.
Aleś Bialacki
Aleś Bialackispring96.org

Алесь Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай. Старшыня Нарвежскага Нобэлеўскага камітэта, які прысуджае Нобэлеўскую прэмію міру, Берыт Рэйс-Андэрсан заявіла:

-Дзякуючы сваім паслядоўным намаганням на карысць чалавечых каштоўнасцей, антымілітарызму і прынцыпаў права, сёлетнія лаўрэаты аднавілі і ўшанавалі бачанне міру і братэрства паміж народамі Альфрэда Нобэля – бачанне, якое сёння найбольш патрэбнае ў свеце.

Яна таксама заклікала беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага з турмы, каб ён мог прыехаць у Осла і асабіста прыняць узнагароду.

Камітэт выказаў спадзяванні, што прэмія падыме баявы дух праваабаронцы.

7 кастрычніка беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, разам з з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабод» і расійскім «Мемарыялам», атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі, як і многія іншыя беларускія праваабаронцы. Агулам у краіне 1348 вязняў сумлення.

iar/pap/эж