Танк Т-72БМЭ на парадзе з нагоды 3 ліпеня 2019 г.
Фота: TUT.BY
У Беларусі ў наступным годзе пачнуць серыйную вытворчасць мадэрнізаванага танка Т-72БМЭ, заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. Паводле яго словаў, выпрабаванні па мадэрнізацыі зараз завяршаюцца. Беларускую мадыфікацыю танка Т-72 ён ацаніў як вельмі паспяховы, эканамічна выгадны праект.
"Пачынаючы з наступнага года, мы будзем мадэрнізаваць дадзеныя вырабы ў інтарэсах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", — сказаў Пантус.
Беларускай мадэрнізацыяй танка Т-72 займаліся на 140-м рамонтным заводзе ў Барысаве. На танку ўсталяваны новы прыцэльны комплекс з цеплавізійным прыцэлам, узмоцненая бранявая абарона, павялічаная рухавасць за кошт усталявання больш магутнага рухавіка. У Мінску кажуць, што "характарыстыкі танка максімальна набліжаныя да характарыстыках самых найноўшых танкаў тыпу Т-90".
У 2019 годзе танк Т-72БМЭ паказвалі на парадзе з нагоды 3 ліпеня. Праўда, тады яго правезлі на платформе.
euroradio.fm/эж