Сёння, 5 снежня, лукашысты пачынаюць судзіць «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі калені. У закрытым рэжыме крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд і лукашысцкі суддзя Анжаліка Данілава, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Мельніка вінавацяць у тым, што ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады – Барысаў ён нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання. Гэта вывела з ладу сістэму сігналізацыі.
У лістападзе ў лісце на свабоду Віталь Мельнік пісаў, што з-за наступстваў ранення не можа нармальна хадзіць. Па сукупнасці пакаранняў па выстаўленых абвінавачаннях яму можа пагражаць зняволенне ад 10 да 20 гадоў.
Праваабаронцы пішуць, што ў Мельніка ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што ён не мае дачынення да выстаўленых абвінавачванняў і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя Мельніка была судзімасць, паведамляе «Еўрарадыё».
вс