Беларуская Служба

СМІ: Анжэліка Борыс вызваленая з-пад хатняга арышту, яе справу спынілі

04.04.2023 10:41
Анжэліка Борыс і Андрэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года.
Аўдыё

Як даведаўся тэлеканал «Белсат», кіраўніцу Саюзу палякаў Анжэліку Борыс разам з маці выклікалі ў Мінск. Там ёй уручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, вынятыя падчас следства.

Анжэліку Борыс вызвалілі з-пад варты ў леташнім сакавіку. Супрацоўнікі спецслужбаў папросту адвезлі яе ў вёску Грабяні Гарадзенскай вобласці, дзе ёй загадалі заставацца пад хатнім арыштам у доме ейнай маці.

У пасланні да беларускага народа 31 сакавіка Лукашэнка згадаў Анжэліку Борыс. Паводле яго слоў, пасля вызвалення яна вырашыла застацца ў Беларусі, жыве звычайным жыццём, бесперашкодна выязджае ў іншыя дзяржавы, але мяняць месца жыхарства не збіраецца.

Анжэліка Борыс і Андрэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года. Разам з імі былі арыштаваныя Ірына Бярнацкая і Марыя Цішкоўская з Саюзу палякаў, а таксама Ганна Панішава, актывістка польскай меншасці з Берасця. Пазней яны былі прымусова вывезеныя ў Польшчу.

Нагадаем, Польшча не пакідае спробаў вызваліць Пачобута. «Калі Анжрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», – заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

эж

Польшча актывізуе дзейнасць па вызваленні А.Пачобута

24.03.2023 11:21
Намеснік міністра замежных спраў Аркадыюш Мулярчык заявіў, што польскі ўрад надае розгалас справе палітычнага вязня Анджэя Пачобута.

Віцэ-міністр польскага МЗС: Польшча не забывае пра палітвязняў у Беларусі

29.03.2023 12:27
Дзякуючы Польшчы пастаянна пашыраецца міжнародны ціск на Беларусь з мэтай вызвалення палітвязняў, лічыць Павел Яблоньскі.