МЗС Украіны асудзіла сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным і расцэньвае гэта як спробу легітымізацыі расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку. Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскага ведамства.
«Лічым сустрэчу з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі, які хаваецца ад украінскага следства за ўчыненне цяжкіх злачынстваў і знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі, чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, накіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ», – адзначаецца ў заяве ўкраінскага МЗС.
У сувязі з гэтым МЗС Украіны прыняло рашэнне выклікаць пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый.
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» 18 красавіка. Аб прыездзе Дзяніса Пушыліна да Аляксандра Лукашэнкі паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ.
Паводле Нашай Нівы/яс